Вы праглядаеце журнал [info]alex_poetry

02 Сак 2026

  • 12:37 PM
ja
Шаноўныя чытачы! З 2 сакавіка 2011 г. гэты часопіс пераводзіцца ў рэжым "толькі для сяброў". Гэта значыць, што ўсе новыя нататкі, а таксама і запісы 2008-2010 гг. будуць бачныя толькі сябрам. Да таго ж сябры змогуць каментаваць усе запісы.
Каб атрымаць доступ да маіх запісаў, дадайце мяне ў сябры. Калі я дадам вас, мы зможам усталяваць кантакт. Звярніце ўвагу на наступныя моманты:
1) Гэты дзённік вядзецца на беларускай мове.
2) Асноўныя тэмы запісаў - беларуская літаратура, замежная паэзія і проза ў беларускіх перакладах, праграмнае забеспячэнне.
3) Лаянка, флуд, спам, абразы - лепшы спосаб атрымаць бан.
4) Дубляванне асабістай інфармацыі ў іншых дзённіках - толькі з дазволу аўтара. Гэта не датычыцца вершаў і перакладаў - пры ўмовах адсутнасці зменаў у тэксце і пазначэнні аўтарства вы можаце распаўсюджваць іх у інтэрнэце.
Калі вы лічыце такія правілы непрымальнымі, не дадавайце мяне ў фрэндстужку!
У астатнім дазволена ўсё, што не забаронена.
З павагай,
Аляксей Арцёмаў.

Let me introduce myself, yep!

  • 05 Врс 2025 at 6:12 PM
ja
Заўважыў у некаторых дзённіках такую карысную рэч, як запіс-інтрадукцыя: гаспадар LJ распавядае пра сябе і адказвае на пытанні чытачоў. Думаю, гэта някепская ідэя: новыя чытачы могуць пазнаёміцца з гаспадаром і пры неабходнасці зафрэндзіць яго.
Мой дзённік працуе ў рэжыме "friends only", але гэты запіс будзе публічным. У каментарах можаце пакідаць пытанні і заўвагі.
Загадзя выбачаюся, што не стаўлю кат - гэты запіс адкрыты і мусіць быць бачны цалкам.

Імя - Аляксей Арцёмаў.
Нік у Сеціве - LexArt (у пераважнай большасці выпадкаў).
Дата і месца нараджэння - 27.03.1991, РСФСР, г.Тула.
Месцажыхарства - Расія, г.Тула.
Адукацыя - з 1999 да 2009 г. вучыўся ў сярэдняй школе, скончыў навучанне з залатым медалём. З 2009 г. - студэнт Тульскага дзяржаўнага ўніверсітэта, спецыяльнасць "Сістэмы аўтаматызаванага праектавання".
Мовы - свабодна валодаю рускай і беларускай, на сярэднім узроўні - ангельскай мовай. Украінскую мову разумею добра, але пішу са слоўнікам.
Правапіс - карыстаюся афіцыйным правапісам, пераходжу на варыянт 2008 г. Не лічу г.зв. "наркамаўку" ідэальнай, хутчэй наадварот, але ўжываю яе, бо ўжо прывык. Да "тарашкевіцы" стаўлюся з павагай, надрукаваныя альтэрнатыўным правапісам кнігі і часопісы ўспрымаю цалкам станоўча.
Навыкі работы з кампутарам - дасведчаны карыстальнік, пачаў кампутарную самаадукацыю ў 2000 годзе, карыстаюся Інтэрнэтам з 2002 г. Аперацыйныя сістэмы - Windows і Linux. Паводле навучальнага плану праграмую на Object Pascal (Delphi, Lazarus), крыху знаёмы з bash. Вывучаю САПР "Компас 3D". Планую калі-небудзь усё жа вывучыць С.
Літаратура - вершы пачаў пісаць з 2000 г. (на рускай мове), спрабаваў таксама пісаць па-ангельску, але кінуў гэтую справу. Да 2008 г. зрэдчас выступаў у эфірах тульскага тэлебачання і радыё, напрыканцы 2007 г. выдаў зборнік рускамоўных вершаў. З 2008 г. пішу толькі па-беларуску. Таксама займаюся літаратурнымі перакладамі паэзіі і малой прозы з ангельскай, рускай, украінскай мовы на беларускую. Быў прызёрам і фіналістам моладзевых конкурсаў беларускага ПЭНу. Пераклады, вершы і інтэрв'ю друкаваліся ў газетах "Звязда", "ЛіМ", часопісах "Маладосць", "Дзеяслоў", "Верасень", "Беларус".
Палітычныя перакананні - сацыял-лібералізм. З недаверам стаўлюся да камуністаў-радыкалаў, анархістаў, ультраправых. Веру ў вяртанне бел-чырвона-белага сцяга і Пагоні.
Рэлігійныя перакананні - неагрэсіўны атэіст. Хрысціянскія каштоўнасці паважаю. З астатнімі рэлігіямі амаль не знаёмы, на жаль.
Улюбёная музыка - класічны рок, арт-рок, новая хваля, рэгей, зрэдку слухаю джаз. З асобных гуртоў - "Ulis", "Пикник", "Dzeltenie pastnieki", "Talking heads", "Кино", "Scorpions", "Бонда", "Крама", "Стук бамбука в XI часов", "Apple tea".
Улюбёныя пісьменнікі - Быкаў, Сэлінджэр, Маякоўскі, Караткевіч, Лондан, Ясенін, Танк. Паважаю Някляева-паэта і Арлова-празаіка. Люблю раннія вершы Барадуліна (познія, пры ўсёй маёй павазе, не заўжды чытэльныя). "Вянок" Багдановіча лічу лепшай беларускай паэтычнай кнігай першай паловы ХХ стагоддзя (менавіта як суцэльны твор, паасобку гэтыя вершы ўспрымаюцца слаба). Яшчэ люблю прозу Гусейна Абасзадэ, але чытаў толькі ў перакладах, на вялікі жаль. На гэтым спіс завяршу, бо ён можа распухнуць да некалькіх старонак.
СМІ - ТБ гляджу рэдка, у асноўным спартыўныя трансляцыі. Папяровыя газеты чытаю вельмі рэдка, чытаю электронныя версіі "НН", "Взгляд" і "Газета.UA".
Паленне і алкаголь - не палю. Калісьці, гадоў трынаццаць таму вырашыў, што не буду. Вось і не палю дасюль. Да алкаголю стаўлюся абыякава, ужываю вельмі рэдка і мала. Калісьці пакаштаваў сапраўднае чэскае піва Chodovar (прывезлі з Чэхіі), пасля гэтага лічу ўсё астатняе піва аслінай мачой. Выбачайце.

Ну вось. Болей нічога значнага пра сябе ўспомніць не магу. Калі што - пішэце, панове.

Апошняе змяненне гэтага допісу - 05.09.2011

Latest Month

Тра 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom






Распрацавана LiveJournal.com